Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Збор твораў Быкава даступны ў электронным фармаце


Першыя пяць тамоў Поўнага збору твораў Васіля Быкава даступныя для спампоўваньня.

Пяць тамоў збору твораў Быкава, якія пачалі друкаваць у 2005 годзе Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Грамадзянская ініцыятыва «Воля народа» і маскоўскае выдавецтва «Время», зьявіліся на сайце СБП у электронным варыянце ў фармаце ePub.

Пампаваць можна бясплатна. Акцыя прымеркаваная да дзён памяці Васіля Ўладзімеравіча. У хуткім часе на сайце будуць даступныя астатнія пяць тамоў — з шостага па дзясяты — усе, якія на дадзены момант пабачылі сьвет зь меркаваных 14-ці, паведамляе сайт СБП.

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году, памёр 22 чэрвеня 2003-га.

Тамы Быкава можна спампаваць тут: http://www.lit-bel.org/by/lib/epub.html

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG