Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск апынуўся у дзясятцы самых танных гарадоў на сьвеце для замежнікаў


Нью-ёркская кансалтынгавая кампанія Мэрсэр (Mercer) апублікавала чарговы гадавы рэйтынг коштаў жыцьця для замежнікаў у розных гарадах сьвету.

Самым дарагім горадам сьвету, трэці год запар, зьяўляецца сталіца Анголы Луанда.

У першай дзясятцы самых дарагіх гарадоў сьвету знайшліся яшчэ: Ганконг, Цюрых, Сынгапур, Жэнэва, Шанхай, Пэкін, Сэул, Бэрн і Нджамэна (сталіца афрыканскай дзяржавы Чад).

Сярод 207 гарадоў сьвету, якія былі дасьледаваныя кампаніяй Мэрсэр, Менск апынуўся на 201-м месцы, побач з такімі гарадамі, як Тбілісі, Кейптаўн, Скоп’е, Туніс, Карачы.

У дасьледаваньні параўноўваліся кошты больш чым 200 найменьняў прадуктаў і паслугаў, сярод якіх плата за жытло, транспарт, ежа, адзеньне, хатнія прылады і забавы. Гэтае самае падрабязнае ў сьвеце параўнальнае дасьледаваньне коштаў жыцьця выкарыстоўваецца пры разьліку кампэнсацый для супрацоўнікаў шматнацыянальных кампаніяў і ўрадавых установаў, якія працуюць за мяжою.

XS
SM
MD
LG