Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля перамоваў у Менску сэпаратысты пайшлі ў атаку пад Данецкам


Сэпаратысты ў Мар'інцы

Сэпаратысты ў Мар'інцы

Мінулай ноччу прарасейскія сэпаратысты распачалі спробу прарыву: штурмавая група атакавала ўкраінскіх вайскоўцаў у раёне горада Мар’інкі, што пад Данецкам.

За мінулыя суткі баевікі 58 разоў абстралялі пазыцыі ўкраінскіх сіл і дамы мірных жыхароў. Пры гэтым 16 разоў білі зь мінамётаў розных калібраў, у тым ліку і забароненых Менскімі дамоўленасьцямі калібрам 120-мм, а таксама тройчы стралялі з 122-мм гаўбіц, — паведамляе прэсавы цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе:

«У ноч з аўторка на сераду падкантрольныя расейскай уладзе злачынцы ня толькі працягнулі абстрэлы, але і распачалі спробу прарыву. Пасьля паўночы штурмавая група колькасьцю каля 30 баевікоў безвынікова атакавала нашы пазыцыі ў раёне Мар’інкі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пасьля, пад прыкрыцьцём 120-мм мінамётаў, на штурм украінскіх пазыцыяў пайшло яшчэ адно ўзброенае фармаваньне сэпаратыстаў колькасьцю ня менш за 150 чалавек.

Інфармацыя пра вынікі сутыкненьня і страты з абодвух бакоў удакладняецца, піша УНІАН.

XS
SM
MD
LG