Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя плянамі павелічэньня ядзернага арсэналу Расеі


Расейскія міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты РС-24 "Ярс"/SS-27 Mod 2 падчас параду ў Дзень Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве, 9 траўня 2015 году

Расейскія міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты РС-24 "Ярс"/SS-27 Mod 2 падчас параду ў Дзень Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве, 9 траўня 2015 году

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры лічыць, што павелічэньне колькасьці расейскіх міжкантынэнтальных ядзерных ракет будзе «крокам назад».

Джон Кэры выказаў у аўторак занепакоенасьць адносна плянаў Расеі дадаць да свайго ядзернага арсэналу 40 міжкантынэнтальных балістычных ракет.

Джон Кэры

Джон Кэры

«У нас ёсьць дамова СНВ, і мы спрабуем рухацца ў процілеглым кірунку», — заявіў Джон Кэры падчас прэс-брыфінгу, дадаўшы, што такі крок Масквы будзе крокам назад, які выклікае непакой.

«Пачынаючы зь дзевяностых гадоў, мы арганізавалі маштабнае супрацоўніцтва ў справе зьнішчэньня ядзернай зброі, якая знаходзілася на тэрыторыі былога Савецкага Саюза... Ніхто, я думаю, не жадае вяртаньня да статусу часоў «халоднай вайны», — сказаў дзяржсакратар.

Гэта была рэакцыя Джона Кэры на заяву прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна аб намеры павялічыць колькасьць расейскіх міжкантынэнтальных балістычных ракет з мэтай «пераадоленьня» самых дасканалых абарончых сістэмаў.

Кэры выказаў здагадку пра тое, што гэта можа быць тактычны прыём з боку расейскага прэзыдэнта, яго адказ на дзеяньні НАТО.

«Але ніхто ня можа чуць падобных заяваў з вуснаў лідэра магутнай краіны і не адчуваць турботы адносна іх наступстваў», — падкрэсьліў Джон Кэры.

XS
SM
MD
LG