Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом пацьвердзіў гібель другой асобы «Аль-Каіды»


Насэр аль-Вухейшы, архіўнае фота 2012 году

Насэр аль-Вухейшы, архіўнае фота 2012 году

У ЗША Белы дом пацьвердзіў гібель намесьніка лідэра ісламісцкай сеткі «Аль-Каіда» Насэра аль-Вухейшы ў выніку ўдару з амэрыканскага бесьпілётніка ў Емэне.

Яго ліквідацыя «стала значным ударам па тэрарыстычнай сетцы», гаворыцца ў паведамленьні.

Раней — у аўторак, 16 чэрвеня — пра сьмерць Насэра аль-Вухейшы ў выніку ўдару зь бесьпілётніка ЗША заявіла групоўка «Аль-Каіда на Арабійскім паўвостраве», якая зьяўляецца падразьдзяленьнем сеткі «Аль-Каіда» і якую ўзначальваў забіты.

Разам зь ім, паведамілі ў групоўцы, былі забітыя яшчэ двое баевікоў.

Як заявіў адзін з кіраўнікоў групоўкі Халед Батарфі, яна ўжо прызначыла сваім новым правадыром былога емэнскага вайскоўца Касэма ар-Рэймі.

У Емэне ўрадавыя сілавікі заявілі, што Насэр аль-Вухейшы, у свой час паплечнік былога лідэра «Аль-Каіды» Усамы бін Ладэна, быў забіты яшчэ ў пятніцу, 12 чэрвеня.

Групоўка «Аль-Каіда на Арабійскім паўвостраве» цяпер кантралюе каля чвэрці тэрыторыі Емэна, пераважна ў пустынных рэгіёнах.

XS
SM
MD
LG