Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 чэрвеня: дыпляматы на роварах, дзень супраць засухі


Ліда. Аўтар фота: Мікола Каргін
Ліда. Аўтар фота: Мікола Каргін

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня

Фота :

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

У Эўрапейскі дзень за кліматычную дыпляматыю ў Менску плянуецца роварная прагулка з удзелам прадстаўнікоў дыпляматычных місій і Эўрапейскай камісіі. Падчас прабегу, які пройдзе на Менскай роварнай дарожцы ў раёне Лошыцкага парку, заплянаваная тэматычная гутарка вакол клімату і абароны навакольнага асяродзьдзя з прадстаўнікамі розных пасольстваў, экскурсія па самім парку. Працягласьць — 2 гадзіны (з 10.00 да 12.00). Мерапрыемства адкрыта для ўсіх ахвотных (кожны ўдзельнік павінен паклапаціцца аб сваім ровары загадзя).

Давід Шульман, ізраільска-беларускі пісьменьнік прадставіць у кнігарні логвінаЎ (Незалежнасьці, 37а) новую кнігу прозы «Зь вялікай літары Б.»
Удзел возьмуць аўтар і пісьменьнік Уладзімір Арлоў. Уваход — вольны. Пачатак а 19-30.

Ва ўнутраным дворыку Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца працяг кулінарна-гістарычнага праекту SMARRRT. Пройдзе прэзэнтацыя рэцэптаў «смачнага Менску», а таксама невялікі кулінарны фэстываль. Пачатак у 19.00.

У прэс-цэнтры «БелТА» (вул. Энгельса, 30-303) адбудзецца прэс-канфэрэнцыя на тэму «Ядзерная і радыяцыйная бясьпека ў Беларусі: міжнародная і ўнутраная ацэнка». Удзельнікі: начальнік Дэпартамэнту па ядзернай і радыяцыйнай бясьпецы МНС Беларусі Вольга Лугаўская; намесьнік начальніка Дзяржатамнагляду Рыгор Асташка; начальнік упраўленьня ацэнкі бясьпекі сыстэм і абсталяваньня ядзерных установак Дзяржатамнагляду Сяргей Зайцаў Пачатак у 13.30.

Зь 17 чэрвеня пачне курсаваць цягнік Менск-Варна-Менск. Ён будзе езьдзіць да Чорнага мора адзін раз на тыдзень. Зь Менску цягнік будзе адпраўляцца па серадах ў 13.18, а прыбываць у 10.15 наступнага дня (з 17 чэрвеня да 9 верасьня), адпраўленьне з Варны — па пятніцах у 19.15, а прыбыцьцё ў Менск — 16.59

Усясьветны дзень барацьбы з апустыньваньнем і засухай.

У гісторыі

1696 — памёр кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Ян ІІІ Сабескі.

1793 — у Горадні пачаўся апошні сэйм Рэчы Паспалітай, які зацьвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай і прыняў новую Канстытуцыю.

1882 — нарадзіўся Ігар Стравінскі — расейскі кампазытар, дырыжор і піяніст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў сусьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя.

1890 — у Менску адкрыўся новы гарадзкі тэатар. Цяпер у ім месьціцца Нацыянальны драматычны тэатар імя Янкі Купалы.

1934 — пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер палітычных зьняволеных.

1938 — у Омску расстраляны Аркадзь Смоліч, дзяяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец ў галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф.

1939 ― нарадзіўся Кшыштаф Занусі, польскі кінарэжысэр.

1953 — паўстаньне працоўных у ГДР, калі ў больш чым 700 мясцовасьцях адбыліся антыўрадавыя страйкі і дэманстрацыі. Выступы былі задушаныя групай савецкіх войскаў у ГДР.

1954 ― у Краснаярскім краі памёр Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік, празаік, крытык. Асуджаны пазасудовым органам НКВД як «сябар контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасьць» на 10 гадоў. У 1943 пераведзены ў катэгорыю ссыльных. У чэрвені 1947 без дазволу ўладаў вярнуўся ў Беларусь. У лістападзе 1947 зь яго зьнятая судзімасьць. У 1947–1949 працаваў у бабруйскай бібліятэцы. Зьвярнуўся да гістарычнай тэматыкі, падрыхтаваў аповесьць пра Максіма Багдановіча. Актыўна пісаў, але ягоныя творы не публікаваліся. Арыштаваны паўторна 28 красавіка 1949, высланы ў Сібір на вечнае пасяленьне.

Цытата:

«Паважаны ўсенароднаабраны Прэзыдэнт! Зьвяртаюцца да Вас жыхары Гомельшчыны, Магілёўшчыны ды іншых абласьцей Рэспублікі Беларусь. Працяглы час у нашым рэгіёне адсутнічаюць дажджы, з-за чаго можна недалічыцца ўраджаю. На нарадзе Вы далі даручэньне старшыні Менскага аблвыканкаму Сямёну Шапіру схадзіць у сынагогу і папрасіць дажджу. Ён Ваша даручэньне выканаў, і дажджы ў Менску прайшлі. У нас жа працяглы час дажджоў няма, і мы лічым гэта дыскрымінацыяй — чаму Вы іх у нас не замовілі?

Мы патрабуем ад Вас як слугі народу схадзіць зь пераемнікам і чэлядзьдзю ў сынагогу і запатрабаваць дажджу для ўсёй Беларусі, а таксама даць сьвятарам даручэньне зладзіць хросны ход. Вы як праваслаўны атэіст (так Вы называлі сябе), а па словах Канстанціна Сумара — „вышэй за Бога“, можаце гэта вырашыць і нармалізаваць сытуацыю з дажджамі».

Са звароту жыхароў Гомельшчыны і Магілёўшчыны да Аляксандра Лукашэнкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG