Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых ад паводкі ў Тбілісі дасягнула 19 чалавек


Яшчэ шэсьць чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.

Дзясяткі сем’яў засталіся без прытулку.

Былі затопленыя першыя паверхі і двары больш як 100 жылых дамоў, шэраг падземных пераходаў і плошчаў, пашкоджаныя ўчасткі аўтадарог.

У ноч на 14 чэрвеня з-за шматгадзіннай залевы ў сталіцы Грузіі разьлілася рака Вэрэ, затапіўшы спачатку аб’язную аўтатрасу, а затым заапарк. Сотні яго насельнікаў загінулі, але дзясяткі здолелі выратавацца і выбраліся на тбіліскія вуліцы. У нядзелю і панядзелак байцы спэцназу адстрэльвалі драпежнікаў.

15 чэрвеня ў Грузіі быў абвешчаны Дзень жалобы па ахвярах паводкі ў Тбілісі — самай моцнай за апошнія 55 гадоў.

XS
SM
MD
LG