Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ выкрыла двух завербаваных расейскіх шпіёнаў


Валянцін Налівайчанка

Валянцін Налівайчанка

Служба бясьпекі Ўкраіны адкрыла крымінальную справу супраць двух супрацоўнікаў Службы зьнешняй выведкі па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе. Пра гэта заявіў старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка.

Яны падазраюцца ў тым, што здрадзілі дзяржаве і перайшлі на бок «рускіх тэрарыстычных войскаў».

Паводле дарадцы кіраўніка СБУ Маркіяна Лубкіўскага, аднаго шпіёна, завербаванага супрацоўнікамі ГРУ Генштабу ВС РФ, выявілі ў Данецкай вобласьці. Другі жыў у Кіеве і меў допуск да дзяржаўнай таямніцы.

Раней паведамлялася, што Генэральная пракуратура падазрае ў дзяржаўнай здрадзе 144 былых працаўнікоў пракуратуры Аўтаномнай рэспублікі Крым, а ў траўні ГПУ абвясьціла аб падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе 276 судзьдзяў з Крыму.

XS
SM
MD
LG