Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшая параза «Ісламскай дзяржавы»: курды ўзялі Тэль-Аб'яд


Баявыя аддзелы сырыйскіх курдаў, якія падтрымліваюцца Злучанымі Штатамі, да вечара ў панядзелак выбілі баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» з ключавога горада на мяжы з Турэччынай.

Паводле агенцтва The Associated Press, так званыя курдзкія атрады нацыянальнай самаабароны ўзялі пад свой кантроль большую частку памежнага горада Тэль-Аб'яд і ўчастак сырыйска-турэцкай мяжы, празь які на сырыйскую тэрыторыю, пранікалі замежныя баевікі і ажыцьцяўляліся розныя пастаўкі.

Захоп Тэль-Аб'яда курдамі — найбуйнейшая параза баевікоў «Ісламскай дзяржавы» за апошнія месяцы. Курдзкія атрады нацыянальнай абароны, якія дзейнічаюць пры падтрымцы амэрыканскай авіяцыі, пашыраюць у апошнія месяцы свой кантроль над тэрыторыямі на поўначы Сырыі, дзе пражывае курдзкае, арабскае насельніцтва і прадстаўнікі іншых этнічных меншасьцяў.

У панядзелак прадстаўнікі некалькіх паўстанцкіх груп абвінавацілі курдаў у спробе этнічнай зачысткі тэрыторый, якія перайшлі пад іх кантроль. Каля 16 тысяч уцекачоў-арабаў перасеклі ў апошнія два тыдні мяжу з Турэччынай.

Прадстаўнікі курдзкіх сілаў адкінулі абвінавачваньні, заявіўшы, што яны перададуць кіраваньне вызваленымі населенымі пунктамі прадстаўнікам мясцовых грамадзянскіх камітэтаў.

XS
SM
MD
LG