Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве плянуюць назваць вуліцу імем Нямцова


Барыс Нямцоў

Барыс Нямцоў

Улады Кіеву разглядаюць магчымасьць перайменаваць адну з вуліц украінскай сталіцы ў гонар расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова, забітага ў цэнтры Масквы ў канцы лютага.

«Ёсьць ідэя перайменаваць вуліцу ў Кіеве [у гонар Нямцова], — цытуе мэра Кіева выданьне Корреспондент.net.

«Ён сапраўды клапаціўся пра нашу краіну, хацеў бачыць нашу краіну дэмакратычнай. Мы ні ў якім разе яго не забудзем і мы неаднаразова з архітэктарам Кіева гэтае пытаньне абмяркоўвалі», — цытуе Клічко Інтэрфакс-Украіна.

Расейскія апазыцыйныя актывісты таксама раней казалі пра жаданьне ўвекавечыць памяць Нямцова, пераназваўшы Вялікі Маскварэцкі мост, на якім быў забіты палітык.

Барыс Нямцоў быў забіты чатырма стрэламі ў сьпіну позна ўвечары 27 лютага.
Па справе аб забойстве палітыка былі арыштаваныя пяцёра ураджэнцаў Чачні.

XS
SM
MD
LG