Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума Расеі прыняла законапраект аб выдаленьні спасылак у інтэрнэце


Дзяржаўная Дума Расеі прыняла ў першым чытаньні законапраект аб выдаленьні спасылак у інтэрнэце.

Ён прадугледжвае права грамадзян патрабаваць ад апэратараў пошукавых сыстэм прыбраць спасылкі на інфармацыю, якая іх не задавальняе.

Праект так званага закону аб «праве на забыцьцё» прадугледжвае права грамадзян патрабаваць ад апэратараў пошукавых сыстэм прыбраць спасылкі на інфармацыю, якая іх не задавальняе.

У выпадку адмовы пашукавіка грамадзянін мае права зьвярнуцца ў суд.

Падрыхтаваны групай дэпутатаў ад усіх фракцыяў Дзярждумы, законапраект выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю інтэрнэт-карыстальнікаў і пашукавікоў, паколькі — на іх думку — ён абмяжоўвае права на доступ да інфармацыі.

«Гэты законапраект ня проста дрэнны, — камэнтуе заснавальнік сайту Lukmore Дзьмітры Хомак. — Ён накіраваны на перапісваньне мінулага і ўтойваньне кампрамату. Ён відавочна ня можа абараніць правы простых грамадзян, відавочна не для гэтага прыдумляўся і дапаможа хіба што хутчэйшай гібелі рускага сэгмэнту інтэрнэту.»

Мяркуецца, што закон уступіць у сілу 1 студзеня 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG