Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты адзін зь лідэраў «Аль-Каіды» і паплечнік Усамы бін Лядэна


У Емэне забіты Насір аль-Вахайшы — другі чалавек у кіраўніцтве «Аль-Каіды» і лідэр «Аль-Каіды» на Аравійскай паўвыспе.

Як паведаміў на разьмешчаным у інтэрнэце відэазапісе яго паплечнік Халід Батарфі, ён разам з двума іншымі сябрамі групоўкі загінуў у выніку амэрыканскага авіяўдару 12 чэрвеня ў правінцыі Хадрамут.

Пра гэта яшчэ 15 чэрвеня паведамлялі два супрацоўнікі емэнскай службы бясьпекі. Паводле іх словаў, аль-Вахайшы ў свой час быў блізкім паплечнікам лідэра «Аль-Каіды» Усамы бін Лядэна.

Аль-Вахайшы, апроч іншага, узяў на сябе адказнасьць за напад 7 студзеня на француcкі сатырычны часопіс «Шарлі Эбдо», які публікаваў карыкатуры на прарока Мухамэда.

Тады загінулі 12 чалавек. За галаву аль-Вахайшы ў ЗША была прызначаная ўзнагарода ў 10 мільёнаў даляраў.

XS
SM
MD
LG