Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Берасьцем пачаліся беларуска-кітайскія вайсковыя манэўры


Беларуская вайсковая тэхніка. Архіўнае фота. 26 ліпеня 2014 году.

Беларуская вайсковая тэхніка. Архіўнае фота. 26 ліпеня 2014 году.

16 чэрвеня на палігоне 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады «Брэсцкі» адбылася цырымонія адкрыцьця сумесных беларуска-кітайскіх антытэрарыстычных вучэньняў «Імклівы арол — 2015».

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, у вучэньнях бяруць удзел вайскоўцы мабільнай роты 382-га асобнага мабільнага батальёну 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі і спэцыяльнай паветрана-дэсантнай роты Паветрана-дэсантных войскаў Ваенна-паветраных сілаў Народна-вызваленчай арміі Кітая.

Вучэньні праходзяць з 15 па 27 чэрвеня пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спэцыяльных апэрацый Узброеных сіл Беларусі генэрал-маёра Вадзіма Дзенісенкі.

У ходзе мерапрыемства будуць адпрацаваныя пытаньні падрыхтоўкі і вядзеньня спэцыяльных дзеяньняў сумесным падразьдзяленьнем Узброеных сіл Беларусі і Народна-вызваленчай арміі Кітая пры выкананьні антытэрарыстычных задач.

«Правядзеньне гэтых вучэньняў дазволіць выпрацаваць ў асабістага складу высокія баявыя якасьці і маральна-псыхалягічную сумяшчальнасьць пры дзеяньнях у складзе зводных шматнацыянальных падразьдзяленьняў, а таксама абмяняцца вопытам у арганізацыі і вядзеньні спэцыяльных дзеяньняў пры выкананьні антытэрарыстычных задач», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.

Пра гэта піша сайт Хартыя-97.

XS
SM
MD
LG