Лінкі ўнівэрсальнага доступу

спачатку я зьеў сьцірку на алоўку, потым сам аловак, а потым сшытак і закладку.

зьеў кардонкавую пяцёрку, матузкі і гузікі з кашулі.

зьеў палову шкарпэткі і стос фанцікаў ад жуек.

зьеў плястыкавую лінейку, якая давяла мяне да бальніцы.

я акрыяў і зьеў тузін дажджавых чарвякоў і стос казявак з носа.

зьеў формачку з пяском, і процьму травы.

я ня мог ня есьці, бо адносіны патрабавалі ад мяне быць мужным. бо яна глядзела на мяне ў дзіцячым садочку такімі прыўкраснымі вачыма і так прыгожа прамаўляла:

Ромка, калі ты мяне кахаеш, то ты зьеж гэтую асадку. — і я еў, бо кахаў.

а.і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org.

XS
SM
MD
LG