Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Указ Пуціна аб стратах у арміі абскардзілі ў судзе


Магілы прарасейскіх сэпаратыстаў на муніцыпальных могілках на ўскрайку Данецку, на ўсходзе Украіны. 21 жніўня 2014 году

Магілы прарасейскіх сэпаратыстаў на муніцыпальных могілках на ўскрайку Данецку, на ўсходзе Украіны. 21 жніўня 2014 году

Група юрыстаў абскардзіла ў Вярхоўным судзе Расеі ўказ прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна аб засакрэчваньні стратаў падчас спэцапэрацыяў у мірны час.

Пра гэта агенцтва «Інтэрфакс» паведамляе са спасылкай на кіраўніка фонду «Свабода інфармацыі» Івана Паўлава.

Іван Паўлаў

Іван Паўлаў

«Мы падалі заяву ў Вярхоўны суд супраць прэзыдэнцкага ўказу аб засакрэчваньні стратаў асабістага складу расейскіх Узброеных сіл. Мы лічым, што прэзыдэнт ня меў права засакрэчваць гэтую катэгорыю інфармацыі — гэта проста выходзіць за рамкі яго паўнамоцтваў. Справа ў тым, што абмяжоўваць доступ да інфармацыі можна толькі фэдэральным законам, але не падзаконнымі актамі, а ўказ — гэта менавіта падзаконны акт», — сказаў Паўлаў.

Паводле яго слоў, у падрыхтоўцы пазову прынялі ўдзел ня толькі юрысты, але і грамадзкія дзеячы і журналісты.

28 траўня на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі Расеі зьявіўся ўказ прэзыдэнта Пуціна аб засакрэчваньнi зьвестак Міністэрства абароны пра страты ў «мірны час падчас правядзеньня спэцыяльных апэрацыяў». Раней дзяржаўнай таямніцай лічыліся зьвесткі пра страты арміі толькі падчас ваенных дзеяньняў.

XS
SM
MD
LG