Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя плянуе дапытаць Асанжа


Джуліян Асанж выступае праз вэбкаст з эквадорскай амбасады ў Лёндане падчас мерапрыемства ў рамках сэсіі Рады па правах чалавека ААН, 23.03.2015

Джуліян Асанж выступае праз вэбкаст з эквадорскай амбасады ў Лёндане падчас мерапрыемства ў рамках сэсіі Рады па правах чалавека ААН, 23.03.2015

Пракуроры ў Швэцыі паведамілі, што ў бліжэйшыя тыдні плянуюць дапытаць заснавальніка праекту WikiLeaks Джуліяна Асанжа ў Лёндане ў справе злачынстваў, у якіх ён падазраецца.

Як паведаміла кіраўніца групы пракурораў па ягонай справе Марыянэ Ню, яна падала запыт у органы ўлады Вялікабрытаніі і Эквадору аб дазволе дапытаць Джуліяна Асанжа ў пасольстве Эквадору ў Вялікабрытаніі ў гэтым або наступным месяцы.

Дапытваць яго маюць галоўны пракурор Швэцыі Інгрыд Ісгрэн і прадстаўнік сьледзтва ад паліцыі, дадала яна.

Аўстраліец Джуліян Асанж, вядомы сваімі публікацыямі сотняў тысяч сакрэтных дакумэнтаў, у першую чаргу амэрыканскіх, ужо амаль тры гады жыве ў эквадорскай амбасадзе ў Лёндане, дзе ён хаваецца ад брытанскіх уладаў, каб пазьбегнуць выдачы ў Швэцыю. Там яго падазраюць у згвалтаваньні, сэксуальным гвалце і нелегальным прымусе ў дачыненьні да дзьвюх швэдзкіх жанчын, што адбылося ў 2010 годзе.

Фармальных абвінавачаньняў яму ў Швэцыі яшчэ не выстаўляліу, але Вярхоўны суд Швэцыі ў траўні адхіліў апэляцыю Асанжа і пакінуў у сіле рашэньне швэдзкага суду ніжэйшай інстанцыі аб яго арышце.

Асанж адмаўляе гэтыя абвінавачаньні. Ён сьцвьярджае, што яго магчымая выдача ў Швэцыю будзе першым крокам да яго наступнай выдачы ў ЗША, дзе яго таксама шукаюць, але ўжо ў сувязі з публікацыяй сакрэтных дакумэнтаў гэтай краіны.

XS
SM
MD
LG