Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 чэрвеня: Беларусь наведваюць прадстаўнікі АБСЭ


Толькі мая Беларусь. Маскіроўка, в. Вежанка, Любанскі раён, Менская вобласьць.

Толькі мая Беларусь. Маскіроўка, в. Вежанка, Любанскі раён, Менская вобласьць.

Падзеі і даты гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Беларусь з рабочым візытам наведваюць генэральны сакратар Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) Ламбэрта Дзаньер і дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Міхаэль Георг Лінк.

Візыт у Беларусь дэлегацыі Акадэміі навук правінцыі Хэйлунцзян з Кітаю. Галоўная мэта візыту — правядзеньне перамоваў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб пэрспэктыўных напрамках супрацы і мэханізмах іх рэалізацыі.

Прэм’ера дуэта «AGATA». Гэта сумесны праект беларускіх музыкаў Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсоба. Пачатак а 19-й у Белдзяржфілярмоніі

На летняй тэрасе TNT Rock Club адбудзецца канцэрт менскага індзі-музыкі Андрэя Сянькевіча. Пачатак а 20-й

У гісторыі:

1633 — суд інквізыцыі вынес рашэньне аб пакараньні Галілео Галілея за ерась.

1664 — Войска гетмана Міхала Казіміра Паца перамагло маскоўскае войска пад Віцебскам.

1903 — у ЗША зарэгістравалі гандлёвую марку «Пэпсі-кола».

1903 — пачалася першая арктычная экспэдыцыя Руаля Амундсэна.

1944 — Ісьляндыя прыняла Канстытуцыю.

1983 — папа рымскі Ян Павал II прыбыў з афіцыйным візытам у Польшчу, дзе сустрэўся з кіраўніком краіны Войцехам Ярузэльскім і лідэрам «Салідарнасьці» Лехам Валэнсам.

1993 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон «Аб праве ўласнасьці на зямлю».

2006 — Адкрыўся для карыстальнікаў новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У памяці:

1827 — нарадзіўся Пятро Бяссонаў, гісторык і фальклярыст

1834 — нарадзіўся Аляксандар Ельскі, гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменьнік, перакладчык, публіцыст.

1897 — нарадзіўся Аляксандар Шлюбскі, літаратуразнавец, этнограф, фальклярыст, бібліёграф.

1928 — памёр Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч, мэмуарыст.

1937 — памёр Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзяяч БССР, партыйны дзяяч РКП(б) і КП(б)Б (расстраляны камуністамі).

1944 — памёр Марк Блёк, францускі гісторык, заснавальнік школы «Аналаў» (расстраляны нацыстамі).

1954 — памёр Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік.

1955 — памёр Васіль Рагуля, грамадзка-культурны дзяяч, пасол польскага сэйму, пэдагог, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне, Бэльгіі і ЗША.

1958 — памёр Імрэ Надзь, вугорскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, прэм’ер-міністар Вугорскай Народнай Рэспублікі (расстраляны камуністамі).

1977 — памёр Вэрнэр фон Браўн, нямецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з пачынальнікаў ракетабудаваньня, першы кіраўнік амэрыканскай ракетнай праграмы.

1999 — памёр Мікола Нікан, настаўнік, вайсковец, дзяяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Аўстраліі.

Цытата на памяць:

«Свабодай нельга проста валодаць, але яе трэба пастаянна здабываць, ствараць. Яна можа быць выкарыстаная добра ці дрэнна, на службе дабра, сапраўднага або ўяўнага».

Ян Павал ІІ, аўдыенцыя для вернікаў зь Беларусі, 1998 год.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG