Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: Узброеныя Сілы павінны быць магутнымі


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка заклікаў: беларускае войска трэба разьвіваць так, «каб нікому не было цікава нават глядзець коса ў наш бок».

Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова. Як перадае БелТА, міністар распавёў пра ход мадэрнізацыі беларускай арміі.

Лукашэнка заявіў, што прыстасоўваць армію да ўмоў сучасных войнаў і выклікаў яму даводзіцца ўжо трэці раз:

«Нікуды ад гэтага ня дзенесься. Сьвет вельмі дынамічны, асабліва ў гэтым пляне. Ня ўлічваць сусьветны вопыт вядзеньня сучаснай вайны мы ня можам. У адваротным выпадку мы будзем ствараць „монстра“ — войска, якое потым ня зможа ваяваць. Ня дай бог, калі гэта адбудзецца, вядома. Але мы заўсёды павінны мець гэта на ўвазе, таму што армія дзеля гэтага і існуе, каб абараніць сваю краіну. А лепш разьвіваць войска так, каб нікому не было цікава нават паглядзець коса ў наш бок. Гэта значыць, Узброеныя Сілы павінны быць магутныя», — заявіў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG