Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Philae» прачнуўся пасьля сямімесячнай сьпячкі і выйшаў на сувязь зь Зямлёй


Philae

Philae

Эўрапейскае касьмічнае агенцтва паведаміла, што зонд «Philae», які зьдзейсьніў пасадку на камэту, прачнуўся пасьля сямімесячнай сьпячкі і выйшаў на сувязь з Зямлёй.

Зонд зьдзейсьніў пасадку на ледзяной паверхні камэты 67P/Чурумава-Герасіменкі ў лістападзе летась. Пасьля пасадкі зонду «Philae» ўдалося правесьці экспэрымэнты і пасылаць дадзеныя на Зямлю на працягу 60 гадзін, перш чым яго батарэі вычарпаліся і ён быў вымушаны спыніць працу сваёй апаратуры.

Навукоўцы спадзяваліся, што зонд прачнецца зноў, калі камэта наблізіцца да сонца і яго сонечныя панэлі будуць ўбіраць дастаткова сьвятла, каб зарадзіць акумулятары на борце. Гэтыя надзеі былі пацьверджаныя 13 чэрвеня, калі апарат паслаў сыгнал на Зямлю.

Сэанс сувязі доўжыўся 85 сэкунд і складаўся з 300 пучкоў зьвестак, якія былі перададзеныя на «Разэту» — карабель-матку зонду, які знаходзіцца на арбіце камэты.

Цяпер навукоўцы хочуць зьмяніць арбіту «Разэты» так, каб сувязь з апаратам трывала даўжэй.

Зонд «Philae» стаў першым касьмічным апаратам, які прызямліўся на камэту.

XS
SM
MD
LG