Партыя заклікае зрабіць свой унёсак у захаваньне нацыянальнай памяці, у выратаваньне мэмарыялу.
Урочышча Курапаты — месца масавых расстэлаў і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Валянтэры ініцыятывы «За ўратаваньне Курапатаў» і партыі КХП-БНФ кожны тыдзень прыходзяць у Курапаты, каб надаць годны выгляд гэтаму месцу.
16 чэрвеня, у аўторак, праца пачнецца а 17-й гадзіне і працягнецца прыкладна да 20.00. Збор у Курапатах у канцы алеі крыжоў на вяршыні ўзгорку.