Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына ня хоча бачыць апазыцыю ў выбарчых камісіях


Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць, што вялікая колькасьць прадстаўнікоў апазыцыі ў выбарчых камісіях можа прывесці да канфліктаў.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканала АНТ.

«Палова ўдзельнікаў (у складзе выбарчых камісіяў) з боку апазыцыі немагчымая: у апазыцыі занадта мала кадраў. На жаль, нашы мясцовыя выканаўчыя органы не імкнуцца выконваць заяўкі апазыцыі. Але я іх разумею, таму што большая частка тых, хто прэтэндуе на гэтыя месцы, — гэта, як правіла, гарадзкі эпатажны асяродак, які ўвесь час канфліктуе з уладай», — сказала Ярмошына.

Яна дадала, што гэтыя людзі «добра вядомыя ў мясцовых выканаўчых органах» і пакуль не заваявалі сымпатыяў у мясцовых уладаў.

Паводле Ярмошынай, выканкамы «не жадаюць стварыць стала тлеючы пажар, ды яшчэ пажар, які будзе ціснуць на ўсіх астатніх сябраў камісіі, нармальных талерантных людзей».

Разам з тым, падкрэсьліла кіраўнік ЦВК, у апазыцыйным асяродзьдзі ёсьць талерантныя інтэлігентныя людзі, якія ня ладзяць скандалы на пустым месцы.

«Гэтыя людзі ўключаюцца, але гэты адсотак, які задавальняе ўладу, не задавальняе апазыцыю», — заўважыла яна.

«Аддаць на водкуп працу выбарчых камісіяў людзям, якія ні за што не адказваюць і якім выгадны скандал і пажар, будзе недальнабачна, паколькі гэта паставіць пад пагрозу арганізацыю выбарчай кампаніі», — рэзюмавала Ярмошына.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG