Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталы прадстаўнік ЗША пры ААН: Крым належыць Украіне


Саманта Паўэр

Саманта Паўэр

Саманта Паўэр заявіла, што прыналежнасьць Крыму на мапах, прызнаных ААН, ніколі ня зьменіцца, Крым зьяўляецца часткай Украіны — быў часткай Украіны і будзе заставацца ёю.

Сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Саманта Паўэр ў інтэрвію тэлеканалу CNN усклала адказнасьць за тое, што адбываецца ва Ўкраіне, на Расею. Яна выступіла ў праграме Фарыда Закарыя падчас свайго візыту ў Кіеў.

Паводле яе слоў, многае з таго, што адбываецца, створана Расеяй:

«За час, які мінуў зь менскіх пагадненьняў у лютым, стала зразумела, што Расея прыкладае намаганьні, каб весьці свайго кшталту праграму „навучы і ўзброй“, якая дасьць сэпаратыстам значна больш удасканаленую сыстэму камандаваньня і кіраваньня», — падкрэсьліла яна.

На думку сталага прадстаўніка ЗША пры ААН, для таго каб эфэкт санкцыяў супраць рэжыму прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна адчуўся, патрабуецца час, аднак першыя вынікі ўжо даюць пра сябе ведаць.

«Думаю, справядліва будзе сказаць, што для таго, каб укус санкцыяў адчуўся, патрабуецца час», — сказала Паўэр.

«І тады гэта прымусіць зьмяніць палітыку. Гэта праўда, што прэзыдэнт Уладзімер Пуцін працягвае рабіць сваю справу, але таксама дакладна і тое, што, калі вы паглядзіце на іншыя месцы, дзе санкцыі спрацавалі — ці гэта ў Сэрбіі, ці ў Іране, нават у дачыненьні да рэжыму апартэіду — спатрэбіўся час, перш чым санкцыі паўплывалі на ход падзеяў. Што дакладна для цяперашняга моманту — дык гэта тое, што яны ўжо зрабілі вялікі эфэкт, вельмі значны эфэкт, на расейскую эканоміку», — заявіла прадстаўнік ЗША пры ААН.

Высокапастаўлены амэрыканскі дыплямат адзначыла, што краіны Захаду і ААН ніколі не прызнаюць анэксію Расеяй Крыму.

«Крым — і мы далі ясна гэта зразумець — яго прыналежнасьць на картах, прызнаных ААН, ніколі ня зьменіцца; Крым зьяўляецца часткай Украіны, быў часткай Украіны і будзе заставацца часткай Украіны», — заявіла Саманта Паўэр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG