Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Караткевіч правядзе прэзыдэнцкую кампанію за ўнутраныя сродкі


Кандыдатка на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах ад руху «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч паведаміла, што будзе радая дапамозе былога кіраўніка руху Уладзіміра Някляева, але і бяз гэтага адчувае сябе ўпэўнена на старце прэзыдэнцкай выбарчай гонкі.

«Праводзіць кампанію мы будзем за кошт унутраных рэсурсаў. Гэта і ахвяраваньні ад людзей, і валянтэры», — заявіла Караткевіч ў інтэрвію выданьню «Sputnik».

Яна падкрэсьліла, што дзейнічаць зьбіраецца выключна ў рамках заканадаўства.

Паводле яе слоў, актыўная праца вядзецца, яна наведала дзесяць гарадоў Беларусі. Дапамогі звонку ў патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзыдэнты няма.

Паводле Тацяны Караткевіч, падтрымаць яе абяцаў Уладзімір Някляеў — кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Досьвед працы ў ягонай камандзе Тацяна Караткевіч зьбіраецца выкарыстоўваць і ў сваёй прэзыдэнцкай гонцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG