Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы дэманстрантаў у Гватэмале патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта


Прэзыдэнт Гватэмалы Ота Пэрэса Маліна

Прэзыдэнт Гватэмалы Ота Пэрэса Маліна

Больш за дзесяць тысяч чалавек прынялі ўдзел у акцыях пратэсту ў сталіцы Гватэмалы.

Яны патрабуюць расьсьледаваньня карупцыйных скандалаў і адстаўкі прэзыдэнта краіны Ота Пэрэса Маліны. Як паведамляюць мясцовыя мэдыі, многія гватэмальцы прыйшлі на акцыю цэлымі сем'ямі. Шматлюдная дэманстрацыя ў цэнтры горада прайшла без інцыдэнтаў.

Карупцыйны скандал у Гватэмале разгарэўся ў траўні, калі пракуратура пры ўдзеле ААН выявіла групу дзяржаўных службоўцаў, якія атрымлівалі хабар ад прадпрымальнікаў.

Пад ціскам грамадзкасьці віцэ-прэзыдэнт краіны Раксана Бальдэці была вымушаная пакінуць сваю пасаду. Пасьля гэтага былі арыштаваныя яшчэ некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў.

XS
SM
MD
LG