Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве і Сынгапуры прайшлі дэманстрацыі за правы ЛГБТ-супольнасьці ВІДЭА


Shutterstock - transgender lgbt gay bi-sexual trans-sexual gay-parade, Shutterstock.com

Shutterstock - transgender lgbt gay bi-sexual trans-sexual gay-parade, Shutterstock.com

Штогадовы «Парад роўнасьці» ў Варшаве прайшоў гладка, не зважаючы на сьпякотнае надвор’е і прысутнасьць гатовых да нападу контрадэманстрантаў.

Тысячы прыхільнікаў выйшлі на вуліцы Варшавы 13 чэрвеня з патрабаваньнямі роўных правоў для лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і транссэксуалаў (ЛГБТ).

Арганізатары параду, які прайшоў пад вясёлкавымі сьцягамі, адстойвалі правы на аднаполыя шлюбы і права на ўсынаўленьне дзяцей для аднаполых пар у Польшчы.

У іншай частцы зямной кулі, у Сынгапуры, арганізатары маршу «Ружовая кропка 2015» заявілі, што марш паказаў рэкордную яўку — 28 тысяч чалавек.

Арганізатары заклікалі спыніць дыскрымінацыю ў дачыненьні да ЛГБТ-супольнасьці. А таксама адмяніць шматгадовы закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за сэкс паміж мужчынамі.

XS
SM
MD
LG