Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хілары Клінтан: «Я давала адпор праціўнікам тыпу Пуціна»


Як паведамляе Бі-Бі-Сі, былы дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан распачала прэзыдэнцкую перадвыбарчую гонку з выступу перад тысячамі прыхільнікаў у Нью-Ёрку.

У прамове на высьпе Рузвэльта 67-гадовая Клінтан нагадала пра свой зьнешнепалітычны досьвед: «Я давала адпор супернікам тыпу Пуціна і ўмацоўвала саюзьнікаў тыпу Ізраіля, і я была ў сытуацыйным цэнтры ў той дзень, калі мы дасталі бін Лядэна».

Большая частка прамовы Клінтан тычылася ўнутрыпалітычных праблем, перш за ўсё няроўнасьці даходаў, якая ўзрастае.

«Багацьце ня можа быць толькі для топ-мэнэджараў і кіраўнікоў інвэстыцыйных фондаў; дэмакратыя ня можа быць толькі для мільярдэраў і карпарацый», — заявіла Клінтан, зьвяртаючыся да тысяч сваіх прыхільнікаў.

Хілары Клінтан займала пасаду дзяржсакратара ЗША падчас першага тэрміну прэзыдэнта Барака Абамы, якому яна саступіла ў барацьбе за вылучэньне на прэзыдэнцкую пасаду ў 2008 годзе.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG