Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 14 чэрвеня 2015: Футбол Беларусь-Гішпанія ў Барысаве


Афіша:

У Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэставаньне, якое працягнецца да 27 чэрвеня.

У Барысаве пройдзе адборачны матч футбольнага чэмпіянату Эўропы 2016 Беларусь-Гішпанія. Пачатак а 21.45.

У гісторыі:
1867 — нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі: «Беларускае мінулае», «Нарысы па гісторыі Беларусі».

1900 — нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак. Пасьпяхова выступаў у Мілянскай опэры, сьпяваў на 16-ці мовах. Акрамя клясычнага рэпэртуару Забэйда-Суміцкі абавязкова ўключаў у кожнае сваё выступленьне народныя песьні і вакальныя творы беларускіх кампазытараў.

1905 – пачалося паўстаньне каманды расейскага браняносца «Пацёмкін» на Чорным моры, адна са знакавых падзеяў рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Расеі.

1970 – амэрыканскі гурт «Blood, Sweat and Tears» пачаў турнэ па Югаславіі, Румыніі і Польшчы. Упершыню заходнія рок-музыкі гастралявалі за «жалезнай заслонай».

1995 – тэрарыстычная група Шаміля Басаева захапіла ў закладнікі каля 1600 чалавек у шпіталігораду Будзёнаўску.

У памяці:

1986 – памёр Хорхэ Луіс Борхэс, аргентынскі пісьменьнік.

1995 – памёр Роджэр Жалязны, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

Цытата:

«Паэт ёсьць кожным зь людзей ягонага выдуманага сусьвету, ён – кожнае імгненьне й кожная дробязь. Адна зь ягоных задачаў, і ня самая простая – утойваць гэтую ўсюдыіснасьць».

Хорхэ Луіс Борхэс, «Дзевяць дантаўскіх эсэ» (пераклад Сяргея Шупы).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG