Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы «вышылі» пешаходную вуліцу ў Херсоне ФОТА

Акцыю «вышыванка як дарожны ўказальнік» правялі патрыятычна настроеныя херсонцы на вуліцы Суворава — пешаходнай, найбольш папулярнай у гістарычным цэнтры горада.

Прадстаўнікі некалькіх грамадзкіх і палітычных арганізацый, шараговыя гараджане размалявалі узорам з украінскай вышыванкі частку тратуара на гэтай вуліцы. У акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі гарадзкой улады, дэпутаты, грамадзкія дзеячы.

«Гэта — ініцыятыва з народу. Усё пачалося з фэйсбук-паведамленьня Херсонскай журналісткі Ірыны Яўстаф’евай, якая ўбачыла ў сацсетках інфармацыю аб такіх акцыях у іншых гарадах і пашкадавала, што нічога падобнага не праводзіцца ў Херсоне. Дзякуючы сацсеткам мы дамовіліся, разам набылі фарбу», — распавяла удзельніца акцыі Яўгенія Міроненка.

XS
SM
MD
LG