Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзіўная хмара над Гомельшчынай: дым ад кіеўскага пажару?


Фота: onliner.by
Фота: onliner.by

Цікавую атмасфэрную зьяву зафіксаваў сёньня чытач onliner.by Генадзь у Лоеўскім раёне. Каля 15:00 сонца закрыла хмара незвычайнага колеру. Рухалася яна з поўдня ўздоўж рэчышча Дняпра. Як мяркуе Генадзь, ён назіраў прадукты гарэньня, якія ўтварыліся ў выніку пажару на нафтабазе пад Кіевам.

Здымкі зробленыя ў вёсцы Абакумаў Лоеўскага раёна (яна знаходзіцца недалёка ад месца, дзе Сож упадае ў Дняпро).

— Да таго як зьявілася гэта я хмара, неба было чыстым, але дзьмуў даволі моцны паўднёвы вецер, — удакладніў чытач. — Калі хмара закрыла сонца, наступіла нешта накшталт чырванаватага зьмярканьня. Выглядала ўсё даволі незвычайна. Мяркуючы па кірунку, магчыма, да нас дабраўся дым ад пажару на нафтабазе пад Кіевам. Адразу пасьля таго, як хмара сыйшла, неба зноў стала абсалютна ясным.

Калі вы заўважылі нешта падобнае — падзяліцеся сваім фотаздымкам. Дашліце яго на адрас svabodaradio@gmail.com

Фота: onliner.by
Фота: onliner.by

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG