Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год — ад траўня да траўня — цэны вырасьлі амаль на 14%. Хутчэй за ўсё цэны расьлі на паслугі, а харчовыя і нехарчовыя тавары расьлі амаль аднолькавымі тэмпамі.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у траўні гадавая інфляцыя склала 13,7%. Больш за ўсё ў параўнаньні з траўнем 2014 году ў краіне падаражэлі паслугі — на 22%. Нехарчовыя і харчовыя тавары вырасьлі ў кошце ў сярэднім на 12,1% і 12% адпаведна.

Больш за ўсё за год падаражэлі камунальныя плацяжы, лекі, гарбата і гародніна — больш чым на 30%, а вось палёты на самалётах, абутак і мяса хоць нязначна (да 2%), але патаньнелі.

Калі параўнаць цэны за месяц, то ў траўні яны вырасьлі ў сярэднім на 0,7%. Сярод паслуг за месяц больш за ўсё падаражэў танны ў параўнаньні зь леташнім годам паветраны транспарт, а таксама цягнікі міжнародных зносінаў. Сярод тавараў хутчэй за ўсё даражэлі мыйныя сродкі і лекі. А з прадуктаў харчаваньня на тле іншых прадуктаў значна вырас у цане цукар — амаль на 10%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG