Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заплечнік у аэраклюб


Уінслаў Гомэр, Вясковая школа (1880)

Уінслаў Гомэр, Вясковая школа (1880)

Вучняў малодшых клясаў прывялі на экскурсію ў аэраклюб.

«Дзеці, калі вам споўніцца пятнаццаць гадоў, прыходзьце да нас займацца парашутным спортам. Толькі трэба быць дужымі. Вось паглядзіце, палёгайце, які цяжкі заплечнік з парашутам!» — прапануе інструктар.

Васьмігадовае дзяўчо зь цікавасьцю разглядае заплечнік. Лёгае, ускідвае сабе на плечы і нават прабягае колькі мэтраў.

«Дзядзечка, дык я ж амаль такі самы штодня ў школу цягаю!» — агучвае сваю выснову малеча.

Тацяна Барысік

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

XS
SM
MD
LG