Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На нафтабазе ў Васількоўскім раёне пад Кіевам у суботу адбылася разгермэтызацыя ёмістасьці ў 900 м. куб., з прычыны чаго аднавіўся пажар, паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сытуацыях Украіны.

«Праводзіцца інтэнсіўнае астуджэньне ляфетными стваламі 1-га рэзэрвуара з гаручым і засыпаньне пяском месцаў разьліву нафтапрадуктаў», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы ведамства.

Старшыня Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях Мікалай Чачоткін паведаміў, што пагрозы выбуху няма.

У тушэньні пажару задзейнічана 24 чалавек асабовага складу і чатыры аўтацыстэрны.

Гарадзкі галава Васількова Сяргей Сабаў таксама паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што пагрозы для насельніцтва няма.

​Пажар, які узьнік 8 чэрвеня, быў патушаны напярэдадні. Тады 5 чалавек загінулі і пацярпелі 15.

XS
SM
MD
LG