Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі і Ўкраіне нападаюць на дыпляматычныя прадстаўніцтвы. Фота


Напад на ўкраінскае консульства ў Растове-на-Доне

Напад на ўкраінскае консульства ў Растове-на-Доне

Міністэрства замежных справаў Украіны выказала пратэст з нагоды «дзёрзкіх нападаў» на дыпляматычныя ўстановы Ўкраіны ў Маскве і Растове-на-Доне. Напярэдадні МЗС Расеі пратэставала супраць нападу на консульскі будынак у Харкаве.

Міністэрства замежных справаў Украіны выказала рашучы пратэст з нагоды «дзёрзкіх нападаў» на дыпляматычныя ўстановы Ўкраіны ў Маскве і Растове-на-Доне.

«Расцэньваем такія дзеяньні як сьвядомую правакацыю супраць Украіны, яе дыпляматычных прадстаўнікоў і грубае парушэньне Расеяй палажэньняў Венскай канвэнцыі 1963 году аб консульскіх зносінах. Патрабуем ад расейскіх уладаў неадкладнага ўсебаковага расьсьледаваньня, суровага пакараньня вінаватых, а таксама кампэнсацыі нанесенай матэрыяльнай шкоды», — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.

МЗС нагадвае, што забесьпячэньне бясьпекі дыпляматычных і консульскіх установаў Украіны ў Расеі і іх пэрсаналу зьяўляецца прамым абавязкам расейскай улады.

12 чэрвеня ўвечары будынак амбасады Ўкраіны ў Маскве закідалі яйкамі невядомыя маладзёны. У ноч на суботу, 13 чэрвеня, у Растове-на-Доне на поўдні эўрапейскай часткі Расеі быў зьдзейсьнены напад на будынак генэральнага консульства Украіны. Консульству, як паведамляецца, нанесены значны матэрыяльны ўрон.

У чацьвер, 11 чэрвеня, будынак генэральнага консульства Расеі ў Харкаве закідалі зялёнкай і яйкамі. Пасьля гэтага МЗС Расеі заявіў пра значную шкоду, нанесеную будынку і таксама запатрабаваў ад украінскага боку ажыцьцявіць стараннае расьсьледаваньне здарэньня, знайсьці і пакараць удзельнікаў і заказчыкаў «гэтай ганебнай правакацыі» і пакрыць нанесеную шкоду, а таксама неадкладна прыняць належныя меры для забесьпячэньня бясьпекі расейскіх прадстаўніцтваў ва Ўкраіне.

Расейскае консульства ў Харкаве пацярпела ад нападу

Расейскае консульства ў Харкаве пацярпела ад нападу

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG