Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штогадовае пасяджэньне «ўсясьветнага ўраду». Ён існуе?


Пратэст антыглябалістаў супраць пасяджэньня Більдэрбэргскага клюбу ў ваголіцах Лёндану ў 2013 годзе. Архіўнае фота

Пратэст антыглябалістаў супраць пасяджэньня Більдэрбэргскага клюбу ў ваголіцах Лёндану ў 2013 годзе. Архіўнае фота

У штогадовай Більдэрбэргскай канферэнцыі ўдзельнічаюць былыя і цяперашнія кіраўнікі дзяржаваў, кіраўнікі транснацыянальных карпарацыяў, прадстаўнікі вядучых сусьветных СМІ, грамадзкія дзеячы, эканамісты, фінансісты і банкіры. Як паведамляе «Нямецкая хваля», пасяджэньні і кулюарныя сустрэчы, якія праводзяцца з 11 па 14 чэрвеня ў гатэлі ў Тэльфc-Бухенэ, цалкам схаваныя ад староньніх вачэй.

Форум праводзіцца штогод. З першага пасяджэньня, якое адбылося ў 1954 годзе, пра клюб амаль нічога не вядома. Разам з тым, нядаўна зьявіўся сайт, які публікуе сьпіс удзельнікаў і тэмы, прапанаваныя да абмеркаваньня.

Сёлета ў канфэрэнцыі ўдзельнічаюць каля 140 чалавек. Самая шматлікая — дэлегацыя ЗША. Нямеччыну прадстаўляюць, у прыватнасьці, міністар абароны краіны Урсула фон дэр Ляйен (Ursula von der Leyen) і статс-сакратар Мінабароны Катрын Зудэр (Katrin Suder). Таксама на сустрэчу запрошаныя кіраўнікі найбуйнейшых банкаў і карпарацый, такіх як, напрыклад, Deutsche Bank і Siemens.
У сьпісе ўдзельнікаў дарадца прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў пытаньнях фінансаў і эканомікі Лоўрэнс Бун, нідэрляндзкая прынцэса Бэатрыкс і прэм’ер-міністар Марк Рутэ, прэзыдэнт Аўстрыі Хайнц Фішар.

Галоўнае правіла Більдэрбэргскага клюбу — не распаўсюджвацца аб яго сустрэчах

Расея прадстаўлена эканамістам Сяргеем Гурыевым, які пасьля эміграцыі ў Францыю працуе прафэсарам эканомікі Парыскай школы палітычных навук. У папярэднія гады сярод удзельнікаў форуму былі Анатоль Чубайс, Рыгор Яўлінскі і палітоляг Лілія Шаўцова.

Беларусь на канфэрэнцыі ўсясьветнай эліты не прадстаўленая.

Галоўнымі тэмамі, прадстаўленымі да абмеркаваньня ў сёлета, стануць інтэрнэт-бясьпека, бягучыя эканамічныя праблемы, стратэгія ЭЗ, выбары ў ЗША, глябалізацыя, пагрозы ўжываньня хімічнай зброі, барацьба з тэрарызмам. Таксама ўдзельнікі плянуюць абмеркаваць праблемы, зьвязаныя з Расеяй, Іранам, Грэцыяй і Блізкім Усходам.

Больш пра канфэрэнцыю практычна нічога невядома, паколькі галоўнае правіла Більдэрбэргскага клюбу — не распаўсюджвацца аб яго сустрэчах.

Былы амбасадар ЗША ў Нямеччыне Джордж Макгіл узгадвае, што канфэрэнцыя адыграла важную ролю ў падпісаньні Рымскай дамовы 1957 году, якая заклала аснову для ўзьнікненьня Эўрапейскага Зьвязу. А бэльгійскі прадпрымальнік і ганаровы старшыня Більдэрбэргскага клюбу Эцьен Давіньён сьцьвярджае, што стаў сьведкам нараджэньня эўра ў гэтай закрытай супольнасьці. Канфэрэнцыі таксама прыпісваюць уплыў на адстаўкі Рычарда Ніксана і Маргарэт Тэтчэр, плянаваньне ўмяшаньня ў югаслаўскі канфлікт і амэрыканскага ўварваньня ў Ірак, якое нібыта было адкладзена па рашэньні пасяджэньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG