Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік «замінаваў» аэрапорт у Гомелі, каб праверыць пільнасьць аховы


Начальнік падразьдзяленьня авіяцыйнай бясьпекі Гомельскага філіялу «Белаэранавігацыі» паспрабаваў праверыць працу аховы арыгінальным спосабам, падкінуўшы інфармацыю аб «замінаваньні» аэрапорту.

БелаПАН паведамляе, што 10 чэрвеня у дачыненьні да гэтага 47-гадовага службоўца была ўзбуджаная справа па артыкуле 340 Крымінальнага кодэксу (заведама ілжывае паведамленьне аб небясьпецы)

Паводле інфармацыі гомельскага транспартнага пракурора Сяргея Казакевіча, у ноч на 10 чэрвеня начальнік падразьдзяленьня, знаходзячыся на працоўным месцы, раздрукаваў старонкі з тэкстам «Вы замінаваныя. Прывітаньне ад спэцназу» і расклаў у розных месцах аэрапорту. Ахова хутка зрэагавала на выяўленае паведамленьне аб небясьпецы, на тэрыторыю аэрапорту прыбылі прадстаўнікі ўсіх службаў. Быў перакрыты доступ да аэрапорту, узяты ў ачапленьне самалёт, які прыбыў, а адмысловая група праверыла тэрыторыю, але выбуховых прыладаў ня выявіла.

Раніцай начальнік падразьдзяленьня прызнаўся ў зробленым і патлумачыў, што такім чынам хацеў праверыць пільнасьць аховы аэрапорту.

Аднак супрацоўнікі аховы не знаходзяцца ў яго падпарадкаваньні, і ён ня меў паўнамоцтваў праводзіць падобныя праверкі. Начальніка адхілілі ад пасады.

Санкцыя артыкула 340 КК прадугледжвае пакараньне ад штрафу да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG