Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрыманая Надзея Талаконьнікава


Праваабаронца Надзея Талаконьнікава, якая дэманстратыўна шыла расейскі сьцяг на Балотнай плошчы ў Маскве, затрыманая паліцыяй.

Як напісаў Рыгор Леўчанка на сайце праекту Slon, Талаконьнікава ўдзельнічала ў акцыі па прыцягненьні грамадзкасьці да адаптацыі жанчынаў пасьля турэмнага зьняволеньня.

У межах акцыі адна з заснавальніц праваабарончай групы "Зона права" мае намер на працягу 30 дзён "жыць сваім звычайным жыцьцём у форме зньяволенай".

Камэнтароў ад праваахоўных органаў з нагоды затрыманьня пакуль не паступала.

Надзея Талаконьнікава атрымала вядомасьць як адна з удзельніц групы Pussy Riot. За так званы "панк-малебен" яна атрымала двухгадовы турэмны тэрмін. Пасьля выхаду на волю яна занялася праваабарончай дзейнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG