Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 чэрвеня: пятая спроба ўстаноўчага зьезду БХД і лютневы канцэрт


Роварны велапарад 01.05.2015, Менск Аўтар фота: Аляксей Басалай

Роварны велапарад 01.05.2015, Менск Аўтар фота: Аляксей Басалай

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

У менскім Палацы культуры трактарнага заводу пройдзе пяты Устаноўчы зьезд БХД, на якім плянуюць прыняць абноўленую праграму Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Пасьля папярэдні чатырох зьездаў міністэрства юстыцыі штораз адмаўлялася рэгістраваць партыю. Пачатак аб 11-й гадзіне. Па заканчэньні зьезду а 16-й гадзіне па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3а, адбудзецца канцэрт хрысьціянскага гурту Laudans.

Таварыства «Зялёная сетка» ды ініцыятыўная група «Варштат Ідэй» запрашаюць у гарадзенскую антыкавярню «Живое время» на практычны сэмінар, сярод тэмаў якога сакрэты працы са спонсарамі, узаемадзеяньне з гарадзкой адміністрацыяй, а таксама гарадзкое і рэгіянальнае разьвіцьцё. Пачатак аб 11-й.

У гомельскай антыкавярні «SWEET HOME» адбудзецца канцэрт украінскага музыкі і аўтара песень, лідэра гурту «Самі Свої» Алега Сухарава. Пачатак а 19-й, кошт 50 тысяч рублёў.

У менскім касьцёле сьвятога Роха адбудзецца канцэрт лютневай музыкі. Выканаўцы: Ільля Кубліцкі (Стары Ольса), Анастасія Клюйко і Ірына Бусько (ляўрэаты Міжнароднага конкурса «Рэнэсанс гітары»), Арына Лештакова.
Пачатак а 19.30, уваход вольны.

Таксама ў гэты дзень:

1611 — войскі Рэчы Паспалітай пасьля амаль двухгадовай аблогі ўзялі Смаленск.

1864 — памёр Генрык Дэмбіньскі, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня 1831 году.

1966 — Ватыкан адмяніў «Індэкс забароненых кніг», уведзены ў 1557 годзе.

2009 — у Беларусі ўпершыню праведзеная апэрацыя перасадкі ныркі дзіцяці ад яго сваякоў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1702 — Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мэцэнат.

1834 — Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы "Тарас на Парнасе".

1889 — Павал Жаўрыд, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 году.

1956 — Леанід Тараненка, беларускі цяжкаатлет, двухразовы чэмпіён сьвету.

Цытата на памяць:

«Небясьпечная кніга заўсёды будзе пад пагрозай ад тых, каго яна турбуе патрабаваньнем паставіць пад сумнеў свае меркаваньні. Яны лепш будуць трымацца сваіх меркаваньняў і забароняць кнігу».

Урсула Ле Гуін.

XS
SM
MD
LG