Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі пастара будуць судзіць за набажэнства


Гомельскі абласны суд, ілюстрацыйнае фота
Гомельскі абласны суд, ілюстрацыйнае фота

Пастара гомельскай рэлігійнай абшчыны будуць судзіць за «правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» — нядзельнага набажэнства.

Пастар гомельскай рэлігійнай абшчыны «Царква Божая „Праабражэньне“» Сяргей Нікалаенка абвінавачваецца ў правядзеньні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Міліцыя склала ў дачыненьні да пастара пратакол паводле арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства). Адміністрацыйная справа накіраваная ў суд, яе разгляд прызначаны на 19 чэрвеня. Сяргею Нікалаенку пагражае пакараньне ў выглядзе афіцыйнага папярэджаньня, альбо штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, альбо адміністрацыйнага арышту.

Пастар паведаміў БелаПАН, што адмовіўся падпісваць пратакол, бо не прызнае сваёй віны. Паводле ягоных слоў, інцыдэнт адбыўся 31 траўня. Падчас нядзельнага набажэнства, якое праходзіла ў афіцыйна арандаваным суполкай памяшканьні, туды ўварваліся супрацоўнікі міліцыі зь відэакамэрай. Яны сталі здымаць усіх прысутных, набажэнства было спынена. Свае дзеяньні супрацоўнікі міліцыі патлумачылі тым, што ім паступіў ананімны званок. Той, хто тэлефанаваў, паведаміў, што «нейкі натоўп праводзіць несанкцыянаванае мерапрыемства».

Па словах пастара, міліцыянты высьвятлялі ў вернікаў, чаму яны наведваюць менавіта гэтую царкву, «а не нармальную, правільную».

«Чыніўся псыхалягічны ціск на прысутных, ва ўсіх былі ўзятыя асабістыя дадзеныя», — сказаў Сяргей Нікалаенка.

Рэлігійная абшчына «Царква Божая „Праабражэньне“» дзейнічае з 2005 году, яна афіцыйна зарэгістраваная і да гэтага часу ня мела ніякіх праблемаў з уладамі.

У міліцыі інцыдэнт пакуль не камэнтуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG