Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На акупаванай тэрыторыі Данбасу заблякавалі сайт Радыё Свабода


Палітычная карыкатура

Палітычная карыкатура

На сайце ТРК «Данецкае кабэльнае тэлебачаньне» зьявіўся пералік рэсурсаў, якія заблякаваныя на патрабаваньне так званага «міністэрства інфармацыі і сувязі» групоўкі «ДНР», якая ва Ўкраіне прызнаная тэрарыстычнай.

У гэты пералік патрапілі сайты Радыё Свабода, «Тэлеканал 24», Hromadske.tv і іншых украінскіх мэдыярэсурсаў.

Доступ да сайтаў Радыё Свабода, а таксама ўкраінскіх мэдыярэсурсаў сапраўды заблякаваны, як сьведчаць людзі, якія цяпер знаходзяцца на акупаванай тэрыторыі.

30 траўня групоўка «ДНР» прыняла так званы «закон аб інфармацыі і інфармацыйных тэхналёгіях», які рэглямэнтуе вядзеньне «рэестру забароненых інтэрнэт-рэсурсаў». Як паказана, ён «вызначае парадак вядзеньня адзінага рэестру даменных імёнаў, паказальнікаў старонак сайтаў у сетцы інтэрнэт і сеткавых адрасоў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць сайты, якія зьмяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой у „ДНР“ забаронены». Аднак «адзіны дзяржаўны рэестр» групоўкі «ДНР», якая ва Ўкраіне прызнаная тэрарыстычнай, яшчэ ня створаны, а пералік забароненых сайтаў ужо апублікаваны і рэсурсы заблякаваныя.

На акупаванай частцы Данбасу вяшчаньне ўкраінскіх тэлевізійных каналаў адсутнічае зь лета 2014 году.

Больш чытайце на сайце ўкраінскай службы нашага радыё, заблякаванай у акупаванай тэрыторыі Данбасу.

XS
SM
MD
LG