Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва шукае хакераў, якія «анэксавалі» Калінінградзкую вобласьць


Зьнішчальнік брытанскіх ваенна-паветраных сілаў Typhoon суправаджае расейскі самалёт-выведнік Іл-20M над Балтыкай 8 чэрвеня 2015 году.
Зьнішчальнік брытанскіх ваенна-паветраных сілаў Typhoon суправаджае расейскі самалёт-выведнік Іл-20M над Балтыкай 8 чэрвеня 2015 году.

У Літве экспэрты кібэрнэтычнай бясьпекі пачалі расьсьледаваць хакерскую атаку на сайт аб’яднага штабу літоўскай арміі.

Учора невядомыя ўзламалі сайт і разьмясьцілі на ім паведамленьне, што вучэньні «Удар шаблі», якія праходзяць у краінах Балтыі і Польшчы, зьяўляюцца падрыхтоўкай НАТО да анэксіі Калініградзкай вобласьці.

Пазьней на сайце міністэртсва абароны зьявілася абвяржэньне. Кантроль над рэсурсам адноўлены. Як патлумачылі ў міністэртсве, за бясьпеку сайту адказвае прыватная кампанія.

Сёньня ж прэс-сакратар міністэрства абароны Аста Гальдзікайце паведаміла агентцтву BNS, што натаўскія самалёты, разьмешчаныя ў Шаўляі, у чацьвер былі паднятыя ў паветра. Ім прыйшлося праводзіць апазнаньне расейскага бамбавіка, які ляцеў над Балтыйскім морам паводле лётнага пляну, але з выключаным транспондэрам (радыёлякацыйным адказьнікам).

Паводле літоўскага міністэрства, самалёт ляцеў з Калінінградзкай вобласьці ў асноўную частку Расеі. На працягу тыдня гэта ўжо пяты выпадак, калі зьнішчальнікі НАТО падымаліся ў паветра, каб суправаджаць расейскія самалёты.

Місію паветранай паліцыі ў Літве выконваюць Нарвэгія і Італія, у Эстоніі — Вялікабрытанія, у Польшчы — Бэльгія. Натаўская місія супрацьпаветранай абароны з Шаўляя ажыцьцяўляецца з 2004 году, калі краіны Балтыі далучыліся да вайсковага альянсу. Пасьля падзеяў ва Ўкраіне зьнішчальнікі НАТО былі таксама разьмешчаныя ў Эстоніі і Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG