Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўнік ААН заклікаў афіцыйны Менск вызваліць палітвязьняў


Міклаш Харасьці

Міклаш Харасьці

ААН выказвае занепакоенасьць у сувязі з пагаршэньнем сытуацыі з палітвязьнямі ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на кастрычнік.

Спэцыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасьці адзначыў пагаршэньне ўмоў утрыманьня некаторых беларускіх палітвязьняў і зноў заклікаў неадкладна і без усялякіх папярэдніх умоваў вызваліць тых, хто кінуты ў турмы толькі за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў.

Харасьці падкрэсьліў таксама неабходнасьць пасьля вызваленьня цалкам рэабілітаваць палітычных апанэнтаў улады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG