Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі часопіс Maxim аштрафавалі за інтэрвію зь Міхалком


Сяргей Міхалок

Сяргей Міхалок

Сіманаўскі раённы суд Масквы аштрафаваў за нецэнзурную лексыку расейскае выданьне часопісу для мужчын Maxim на 25 тысяч расейскіх рублёў (паводле цяперашняга курсу гэта больш за 7 мільёнаў беларускіх).

8 чэрвеня «Роскомнадзор» накіраваў рэдакцыі і заснавальніку Maxim пісьмовае папярэджаньне за публікацыю інтэрвію з музыкам Сяргеем Міхалком, лідэрам гурту Brutto.

«Часопіс апублікаваў інтэрвію, якое зьмяшчае нецэнзурную лаянку. Дадзенае папярэджаньне гэтаму выданьню — другое на працягу 12 месяцаў», — гаворылася ў паведамленьні ведамства.

Інтэрвію зь Сяргеем Міхалком пад назвай «Не, я ў Расею не паеду» дагэтуль даступнае на сайце часопісу. У ім нецэнзурная гаворка заменена на «зорачкі».

Першае папярэджаньне часопіс атрымаў у 2014 годзе. На сайце выданьня быў апублікаваны матэрыял «Як правільна даваць хабар чыноўнікам у Расеі». Пракуратура Бураціі зьвярнулася ў суд з пазовам, пасьля чаго матэрыял быў выдалены з сайту выданьня.

Пасьля другога папярэджаньня цягам году «Роскомнадзор» мае права зьвярнуцца ў суд з мэтай пазбаўленьня СМІ ліцэнзіі.

XS
SM
MD
LG