Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ арыштаваў замежнага шпіёна


Будынак КДБ у Менску
Будынак КДБ у Менску

Старшыня КДБ Беларусі паведаміў пра затрыманьне «афіцэра выведкі замежнай дзяржавы».

Паводле Вакульчыка, за гады існаваньня незалежнай Рэспублікі Беларусь тры чалавекі былі асуджаныя па артыкуле 258 Крымінальнага кодэксу (шпіянаж) і 11 чалавек — па артыкуле 356 КК (здрада дзяржаве).

Паводле ягоных слоў, апошняя справа аб шпіянажы была ўзбуджаная ў траўні гэтага году ў дачыненьні да афіцэра выведкі замежнай дзяржавы. Ён затрыманы і цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ.

Па артыкуле «здрада дзяржаве» ў апошні год было асуджана чатыры чалавекі, паведаміў Вакульчык.

Акрамя таго, старшыня КДБ прызнаў затрыманьне ў беларускіх спэцслужбах «крата», які ня толькі супрацоўнічаў з замежнай выведкай, але і залучыў у гэтую дзейнасьць сваю жонку. Абаіх затрымалі на месцы злачынства і ўжо асудзілі. Далі па 15 гадоў турмы, паведаміў Вакульчык.

За гады існаваньня Рэспублікі Беларусь пэрсонамі нон грата былі прызнаныя 10 дыпляматаў, паведаміў Валерый Вакульчык.

Паводле ягоных слоў, усіх іх выслалі зь Беларусі за дзейнасьць, несумяшчальную са статусам дыплямата. На працягу апошняга году пэрсонамі нон грата былі прызнаныя два чалавекі.

Вакульчык паведаміў, што ўсе яны былі затрыманыя з доказамі злачынства ў момант ажыцьцяўленьня выведнай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG