Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар


Чытаю кнігу сусьветна прызнанага раманіста, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі. Выдалі яе незакончанай, гадоў 20 пасьля сьмерці пісьменьніка, знайшоўшы закінуты рукапіс. Адчуваецца рука майстра, непаўторны аўтарскі стыль і тое, што раман, калі б быў закончаны, стаў бы несумненным шэдэўрам.

Але час ад часу гэтая проза рыпіць у душы, як пясок ад не апаласканай трускаўкі на зубах. Выдавец тлумачыць на пачатку кнігі: «Паколькі немагчыма было пракансультавацца з аўтарам, мы апублікавалі тэкст без рэдактуры».

Нават геніям трэба рэдактар. А што казаць пра астатніх.

Колькасьць непрачытаных беларускіх кніжак на маёй паліцы пастаянна расьце. Чамусьці ў ніводнай зь іх выдавец не папярэджвае: «Мы яе не рэдагавалі».

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG