Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна афіцыйна паведаміла Радзе Эўропы пра акупацыю сваіх тэрыторыяў Расеяй


Камітэт міністраў Рады Эўропы

Камітэт міністраў Рады Эўропы

Сталае прадстаўніцтва Ўкраіны пры Радзе Эўропы афіцыйна паведаміла кіраўніцтву арганізацыі пра акупацыю Крыму і часткі Данбасу Расейскай Фэдэрацыяй.

Пра гэта гаворыцца ў звароце сталага прадстаўніка Ўкраіны ў Страсбургу Мікалая Тачыцкага да кіраўніцтва Рады Эўропы, датаваным 5 чэрвеня.

У звароце Ўкраіна патлумачыла прычыну прыпыненьня выкананьня абавязацельстваў па шэрагу артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека на тэрыторыях, якія знаходзяцца пад расейскай акупацыяй.

«У сувязі з анэксіяй і часовай акупацыяй Расейскай Фэдэрацыяй неад’емнай часткі Ўкраіны, Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Сэвастопаля, што зьяўляецца вынікам узброенай агрэсіі супраць Украіны, Расея цалкам адказная за захаваньне правоў чалавека і ўкараненьне адпаведных дамоваў на анэксаванай і часова акупаванай тэрыторыі», — гаворыцца ў звароце.

Пры гэтым у звароце адзначаецца, што «ва ўмовах узброенай агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны, якая ўключае адначасова рэгулярныя Ўзброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі і незаконныя ўзброеныя фармаваньні, якія кіруюцца, кантралююцца і фінансуюцца Расейскай Фэдэрацыяй, з красавіка 2014 году Служба бясьпекі Ўкраіны, Міністэрства ўнутраных спраў Украіны і Ўзброеныя сілы Ўкраіны праводзяць антытэрарыстычную аперацыю на тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны».

У звароце адзначаецца, што АТА зьяўляецца часткай неад’емнага права Ўкраіны на індывідуальную самаабарону супраць агрэсіі ў адпаведнасьці з артыкулам 51 Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

XS
SM
MD
LG