Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся бясплатныя онлайн-курсы беларускай мовы для ўкраінцаў


Курсы беларускай мовы «Мова ці кава» ў клюбе ОГИ ў Маскве.

Курсы беларускай мовы «Мова ці кава» ў клюбе ОГИ ў Маскве.

«Гэты курс — форма запозьненай падзякі за падтрымку нацыянальна сьвядомай часткай беларускага грамадзтва эўрамайдану і АТА. А таксама за узважаную пазыцыю беларускіх уладаў, якія ва ўкраінскім-расійскім канфлікце стаяць хутчэй на баку Кіева, чым Масквы», — пішуць на інтэрнэт-партале PortEuropa, дзе можна запісацца для навучаньня.

Той, хто запішацца на курсы, будзе атрымоўваць навучальныя матэрыялы праз электронную пошту.

Арганізатары таксама пішуць:

«Мэта курсу — ня толькі папулярызаваць саму мову, але і краіну, даваць парады па яе наведваньні з турыстычнай і пазнавальнай мэтай. Пры гэтым мы будзем старацца пазьбягаць палітыкі — высновы адносна палітычнай сытуацыі ў Беларусі хай робяць самі чытачы, але перад тым хай туды асабіста паедуць».

XS
SM
MD
LG