Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новага прэзыдэнта ФІФА могуць выбраць 16 сьнежня


Выбары пройдуць у Цюрыху на кангрэсе арганізацыі. Дакладная дата будзе вызначаная ў ліпені. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

209 асацыяцыяў-сябраў, як мяркуецца, возьмуць удзел у галасаваньні.

Цяпер арганізацыю на правах выканаўца абавязкаў прэзыдэнта ўзначальвае Ёзэф Блатэр.

Прэзыдэнт ФІФА, 79-гадовы Ёзэф («Зэп») Блатэрзрабіў заяву аб хуткай адстаўцы на тэрміновай прэс-канфэрэнцыі ў Цюрыху, скліканай праз усяго чатыры дні пасьля перамогі на выбарах кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі футбола. «Я зьбяру пазачарговы кангрэс для выбараў новага прэзыдэнта ФІФА. Я ня буду ў іх удзельнічаць. Мне дарагія інтарэсы ФІФА. Таму я прыняў гэтае рашэньне. Больш за ўсё астатняе мяне хвалююць арганізацыя ФІФА і сусьветны футбол», — заявіў Блатэр, які ўзначальваў фэдэрацыю з 1998 году.

Апошнія выбары кіраўніка ФІФА адбываліся на фоне карупцыйнага скандалу і затрыманьняў высокапастаўленых чыноўнікаў Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцый.

Пасьля зьявілася інфармацыя пра тое, што ФБР расьсьледуе прысуджэньне ФІФА права Расеі прыняць чэмпіянат сьвету па футболе ў 2018 годзе.

Цень на рэпутацыю Бльтэра кінула і прызнаньне Футбольнай асацыяцыяй Ірляндыі факту атрыманьня хабару ад кіраўніка ФІФА ў памеры 5 млн эўра ў 2009-м. Ірляндцы сьцьвярджаюць, што хабар ім прапанавалі, каб яны не абскарджвалі вынік матчу супраць зборнай Францыі.

XS
SM
MD
LG