Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 29% немцаў і італьянцаў лічаць Расею вінаватай у гвалце на ўсходзе Ўкраіны


Нямецкія і галяндзкія вайскоўцы зь сілаў хуткага рэагаваньня НАТО на аэрадроме ў Польшчы 9 чэрвеня 2015 году
Нямецкія і галяндзкія вайскоўцы зь сілаў хуткага рэагаваньня НАТО на аэрадроме ў Польшчы 9 чэрвеня 2015 году

Апытаньне грамадзкай думкі паказала, што эўрапейцы без энтузіязму глядзяць на пэрспэктыву аказаньня калектыўнай вайсковай дапамогі краінам НАТО ў выпадку агрэсіі з боку Расеі.

Апытаньне грамадзкай думкі паказала, што эўрапейцы без энтузіязму глядзяць на пэрспэктыву аказаньня калектыўнай вайсковай дапамогі краінам НАТО ў выпадку агрэсіі з боку Расеі.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, мэтай дасьледчыкаў з амэрыканскай незалежнай сацыялягічнай кампаніі Pew Research Center было вызначыць, як ставяцца да ўкраінскага крызысу жыхары Паўночнай Амэрыкі і Эўропы ды самі расейцы з украінцамі.

Даволі маштабнае апытаньне было праведзенае ў шасьці найбуйнейшых краінах НАТО ў Эўропе — Францыі, Нямеччыне, Італіі, Польшчы, Гішпаніі і Вялікабрытаніі — а таксама ў ЗША і Канадзе.

Як падаецца, самы цікавы вынік прынесьлі адказы на пытаньне: «Калі Расея ўступіць у сур’ёзны ваенны канфлікт з адной з суседніх краін, якая зьяўляецца саюзьнікам па НАТО, ці павінна наша краіна выкарыстоўваць сілу для абароны саюзьніка?»

Гэта пытаньне наўпрост зьвязанае з базавым прынцыпам Паўночнаатлянтычнай дамовы з 1949 году, якая стала асноўным дакумэнтам стварэньня НАТО. У пятым артыкуле дамовы сьцьвярджаецца, што «ўзброены напад на аднаго ўдзельніка... будзе разглядацца як напад на ўсіх».

У сярэднім, менш за палову (48%) апытаных падтрымліваюць ідэю выкарыстаньня сілы для дапамогі іншай краіне ў выпадку расейскага нападу на гэтую краіну.

У сярэднім, менш за палову (48%) апытаных падтрымліваюць ідэю выкарыстаньня сілы для дапамогі іншай краіне ў выпадку расейскага нападу на гэтую краіну. Больш за ўсё апанэнтаў гэтай ідэі ў Нямеччыне: 58% рэспандэнтаў сказалі, што іх краіна не павінна выкарыстоўваць вайсковую сілу для абароны саюзьнікаў НАТО ад Расеі. Французы таксама не падтрымліваюць гэтую ідэю, апанэнтаў выкарыстаньня сілы супраць Расеі — 53%. Нават у Брытаніі, якая лічыцца цьвёрдым прыхільнікам ідэі эўраатлянтычнага партнэрства, выкарыстаньне сілы для абароны саюзьнікаў падтрымліваюць менш за палову апытаных.

Крыху інакш справа выглядае ў ЗША і Канадзе. У ЗША — прыхільнікаў гэтай ідэі 56%, у Канадзе — 53%.

Таксама цікавае разыходжаньне ў меркаваньнях ўнутры краінаў-удзельніц НАТО адносна таго, ці нясе Расея адказнасьць за гвалт на ўсходзе Ўкраіны.

57% апытаных у Польшчы вінавацяць у гэтым Маскву, аднак у Нямеччыне і Італіі такога пункту гледжаньня прытрымліваюцца толькі 29% удзельнікаў апытаньня. У многіх краінах каля чвэрці апытаных ня могуць адказаць на гэтае пытаньне.

І хоць апытаньне паказвае, што ў большасьці краінаў Эўропы і Паўночнай Амэрыкі існуе кансэнсус адносна неабходнасьці аказаньня эканамічнай дапамогі Ўкраіне, многія жыхары краін НАТО выступаюць супраць перадачы Кіеву зброі для яе выкарыстаньня супраць Расеі. Толькі палякі падтрымліваюць ідэю паставак ўзбраеньня Украіне. Нават у ЗША прыхільнікаў гэтай ідэі менш за палову. А ў Нямеччыне 77% выказаліся супраць гэтага.

Нават у самой Украіне карціна далёкая ад адназначнай; з аднаго боку, даволі варожае стаўленьне да Расеі, а з другога — крытыка ўласнага ўраду і расчараваньне ў тым, як з крызысам спраўляецца прэзыдэнт Парашэнка.

З гэтым кантрастуюць вынікі апытаньня ў Расеі. Расейцы адзіныя ў сваім стаўленьні да гэтага крызысу, дэманструючы давер прэзыдэнту Пуціну. Гэта супадае з вынікамі аналягічных дасьледаваньняў расейскіх сацыёлагаў, якія паказваюць высокі ўзровень падтрымкі Пуціна і рост нэгатыўнага ўспрыманьня расейцамі ЗША і Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG