Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрылася выстава літоўскіх фатографаў «Фатаграфiя з Шаўляя» ФОТА


Учора ў Цэнтры сучаснага мастацтва ў Менску адкрылася сумесная фотавыстава двух аўтараў зь Літвы Рэгіны Шульскітэ і Аляксандраса Асташэнкаваса пад агульнай назвай «Фатаграфiя з Шаўляя».

Невялікі горад Шаўляй лічыцца адным з найбуйнейшых фатаграфічных цэнтраў Літвы, а аўтары выставы Рэгіна Шульскітэ і Аляксандрас Асташэнкавас пасьлядоўна працягваюць традыцыі літоўскай школы фатаграфіі.

Рэгіна Шульскітэ — фотамастак, удзельнік міжнародных праектаў і сэмінараў, дацэнт катэдры мастацтваў мастацкага факультэта Шаўляйскага ўнівэрсытэта, куратар фотавыстаў, укладальнік выданьняў, аўтар крытычных і аглядных артыкулаў. На выставе ў ЦСМ можна ўпершыню ўбачыць яе выставачны праект «Працяг не/быцьця», у якім прадстаўлены работы з цыкляў «У спальні», «Маё адзеньне», «Сёстры» і «Мой час».

Аляксандрас Асташэнкавас — фотамастак, ляўрэат розных фотаконкурсаў, арганізатар фотавыстаў, сябра журы, удзельнік сэмінараў. У цяперашнім сумесным выставачным праекце Аляксандрас прадставіў свае фатаграфічныя цыклі «Партрэт неакрэсьленага часу» (1968-2015) і «Станы» (2003-2015).

Многія працы аўтараў уяўляюць сабой фота з асабістых архіваў, але ў той жа час вельмі добра расказваюць пра краіну ды паказваюць зрэз грамадзтва ў пэўны пэрыяд часу.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG