Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джэб Буш: Патрэбны большы ціск на Крэмль


Джэб Буш.

Джэб Буш.

Патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША зхаклікаў ізаляваць «карумпаванае кіраўніцтва Пуціна ад народу».

Былы губэрнатар Флёрыды Джэб Буш, прэтэндэнт на намінацыю ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі заявіў аб тым, што ў выпадку яго абраньня прэзыдэнтам Вашынгтон павялічыць ціск на Ўладзімера Пуціна з тым, каб «ізаляваць яго карумпаванае кіраўніцтва ад яго народу».

Уладзімер Пуцін павінен ведаць, якія наступствы падзейнічаюць яго дзеяньні, паколькі ён зьяўляецца «бязьлітасным прагматыкам», які «не спыніцца да таго часу, пакуль не будзе адкінуты назад», — папярэдзіў Джэб Буш у аўторак у Бэрліне, выступіўшы са зваротам на пасяджэньні эканамічнай рады ХДС, кіроўнай партыі Нямеччыны. Гэта было першае выступленьне Буша, прысьвечанае міжнародным праблемам.

Ён падверг стрыманай крытыцы зьнешнюю палітыку прэзыдэнта Барака Абамы, які «рэагуе» на тое, што адбываецца ва Ўсходняй Эўропе, замест таго, каб узяць на сябе лідэрства. Адміністрацыя Абамы, на яго думку, ўсклала на Нямеччыну занадта вялікую дыпляматычную ношу, пераклаўшы на яе плечы ініцыятыву ў супрацьстаяньні з Крамлём. Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты нэгатыўна адгукнуўся на рашэньне Белага дома цалкам вывесьці войскі з Іраку, што, на яго думку, прывяло да стварэньня там вакууму, які запоўнілі экстрэмісты. Ён заявіў пра неабходнасьць больш актыўнай ролі ЗША ў сьвеце.

Падчас выступу, цёпла сустрэтага аўдыторыяй, у якой знаходзіліся прадстаўнікі нямецкай палітычнай эліты, Джэб Буш нагадаў аб важнай ролі, згулянай ягоным бацькам, прэзыдэнтам Джорджам Бушам-старэйшым ў аб’яднаньні Нямеччыны, нягледзячы на тое, што, паводле яго слоў, шмат хто ў ЗША сумняваўся ў разумнасці такога кроку. «Сёньня Нямеччына адзіная, вольная», — заявіў Джэб Буш.

XS
SM
MD
LG